Ближайший журнал
Ближайший Научный журнал
Paradigmata poznání. - 2022. - № 4

Научный мультидисциплинарный журнал

PP-4-22

русскийрусский, английскийанглийский, чешскийчешский

21-20.10.2022

Идёт приём материалов

Информатика Искусствоведение История Культурология Медицина Педагогика Политология Право Психология Религиоведение Социология Техника Филология Философия Экология Экономика


Литературный журнал Четверговая соль
Литературный журнал "Четверговая соль"

Каталог статей из сборников научных конференций и научных журналов- “Магнітафонная літаратура” : гісторыя станаўлення жанра

К-11.07.18
07.11-08.11.2018

“Магнітафонная літаратура” : гісторыя станаўлення жанра

М. М. Елістратава, магістр філалагічных навук, аспірант,

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт,

Беларусь, Мінск

 

У артыкуле аналізуецца працэс стварэння жанру дакументальнай літаратуры «магнітафонны літаратура», у якім былі напісаныя кнігі «Я з вогненнай вёскі» (А. Адамовіч, Я. Брыль, У. Калеснікаў) і «Блакадная кніга» (А. Адамовіч, Д. Гарын). Распрацаваў і сфармаваў жанр беларускі пісьменнік Алесь Адамовіч, пазней у ім будзе пісаць Нобелеўскі лаўрэат Святлана Алексіевіч. Жанр застаецца папулярным у сучаснай беларускай літаратуры, у ім працуе Д. Бартосік.

Беларускі піьсменнік-шасцідзясятнік Алесь Адамовіч бачыў асаблівую ролю літаратуры ў сучасным жыцці, аб чым казаў у артыкулах і падчас шматлікіх выступах. Ён не аднойчы падкрэслівае, што ў пераломны, страшны час літаратура павінна займацца не стварэннем раманаў пра «жаночае каханне і мужчынскую самазакаханасць». Для Адамовіча публіцыстычнае слова – гэта мікрафон, рупар для слова мастацкага. У публіцыстычнай і грамадскай дзейнасці бачыць сваё прамое прызначэнне як пісьменніка, для яго цалкам натуральна скіраваць свой талент на вырашэнне жыццяважных для чалавецтва праблем. Для Адамовіча патрэба у праўдзівай літаратуры дыктуецца абставінамі, у якіх яна вымушаная выконваць шмат грамадска- і сацыяльна важных фукнцый і не можа ігнараваць выклікі сучаснасці: літаратура як інструмент вырашэння праблем сучаснасці. Ён лічыць, што балючыя для усёй планеты пытанні вайны і міра – гэта не толькі праблемы дыпламатыі ці вучоных-гуманістаў, але ж і пісьменнікаў. Усведамленне дэмакратычнага парадку, які неабходна данесьці да насельніцтва, ён бачыць першаснай задачай пісьменнікў. Адамовіч не адзяляе літаратуру ад працэсу фармавання новага палітычнага мыслення, якое павінна заклікаць да ўзаемадапамогі і пачуццяў. Задача літаратуры тут – «выпрацоўка пачуцця сораму» [1, с. 458]. Адамовіч не аддзяляе літаратуру ад любой іншай сферы дзейнасці чалавека, лічыць яе абсалютна неад’емнай часткай жыцця грамадства. Па меркаванні Адамовіча, як і ўсіх шасцідзясятнікаў, менавіта з дапамогай літартуры пісьменнікі могуць і павінны вырашаць шматлікія пытанні ў дзяржаве, сярод свайго народа.

Асабісты здабытак Адамовіча – азначэнне «звышлітаратуры». Права і абавязак літаратуры беларускага народа ён вызначае як «Рассказывать человечеству про то, каким «сверхзверем» делается всякий, кто захочет стать фашистским «сверхчеловеком» [3, c. 384]. Пад «звышлітаратурай» А. Адамовіч разумее такую літаратуру, якая б дакладна змяняла, пераварочвала свядомасць людзей. «Если говорить, что необходимы сверхусилия, чтоб победить сверхоружие, смертельную угрозу, исходящую от него, разве не самое время говорить о сверхлитературе?” [6, с. 185]. Менавіта такую літаратуру ствараў Алесь Адамовіч і яго пераемніца Святлана Алексіевіч. Адамовіч лічыць, што мы замала патрабуем ад мастацтва, ад літаратуры. Сваёй творчасцю ён падняў планку таго, што можа літаратура. Па меры ўплыву, моцы, метаду Адамовіч вывеў беларускую літаратуру на новы ўзровень. Ён падзяляе літаратуру на тэорыю і практыку. Пад практыкай разумее тое, як уздзейнічае літаратура на чытача, наколькі яна запатрабаваная, ці змяняе свядомасць, як развівае. Абапіраючыся на практычную частку літаратуры, Адамовіч імкнецца яе развіваць, аб чым разважае ў публіцыстыцы. Вось як задачу мастацтва бачыў Элем Клімаў: «Теперь настали времена, как сказал Адамович, яростного искусства. Яростное искусство, которое сдирает кожу, переворачивает души людей, нацеленное на потрясение. Оно хочет освободить зрителя хоть на какой-то миг от бытового сознания, которое засасывает как болото, как тина, и когда меркнет его высокое сознание. Искусство потрясения освобождает людей от бытового сознания…». Па гэтым прынцапе быў зняты фільм «Ідзі і глядзі».

Да з’яўлення ідэі і жанру Адамовіча былі пэўныя перадпасылкі. У 50-60-я гады нарастае паток дакументальнай літаратуры, які вырваўся на прастор. У маскоўскіх і ленінградскіх выдавецтвах выйшлі найбольш значныя творы буйных ваеначальнікаў, былі надрукаваны дакументальна запісаныя К. Сіманавым салдацкія ўспаміны пра вайну. «Архіпелаг ГУЛАГ» А.Салжаніцына – вопыт мастацкага даследавання. Чэхаў больш за ўсё сіл і часу патраціў на «Востраў Сахалін», а да белетрыстыкі, у тым ліку сваёй, ставіўся горш. Новы журналізм у ЗША – самы перспектыўны літаратурны кірунак 60–70-х гадоў; раман Т. Капотэ «Халаднакроўнае забойства» стаў вялікай літаратурай таму, што быў напісаны як дакументальнае расследаванне. У 1966 годзе Адамовіч кажа пра моду на дакументалістыку, якая не прайшла і да гэтага часу. Запатрабаванасць жанру ён тлумачыць тым, што праўда доўга замоўчвалася і цяпер грамадства прагне ведаць праўду, а не паўпраўду, прагне фактаў. Любы літаратар «дамікрафонавай» эры карыстаўся аповедамі людзей, іх успамінамі, лістамі, архіўнымі дадзенымі, пратаколамі, фальклёрам і іншымі сродкамі фіксаванай памяці. Літаратура і аўтар заўсёды назіралі за жыццём, але ж Адамовіч узвёў гэта ў абсалют, самазнішчыўся як наратар, вывеў адзін з канцэптаў літаратуры на першы план. Пісьменнік лічыць, што толькі факты, фільмы і кнігі дакументальныя альбо на дакументальнай аснове дапамогуць сучаснаму духоўнаму і грамадскаму жыццю здабыць неабходную празрыстасць, яснасць. Адамовіч адчуў, што мастацкая літаратура не зможа распавесці пра катастрофы і цяжкія падзеі так, як іх сведкі. «Все, что не скажешь об этом ты, можешь, способен сказать – не нужно и вторично перед невыносимой правдой рассказов белорусских женщин, которые видели, пережили, знают такое… Соперничать реально в правде с женщинами, помнящими такое, так помнящими, – на это не решишься. Но и уйти от этого невозможно. Потребность понять столь же сильна, как и потребность узнать» [4, с. 448]. Нават назва кнігі «Я з вогненнай вёскі» не выдуманая, яе падказала адна жанчына падчас свайго аповеду, сказаўшы «Я таксама з вогненнай вёскі».Такі жанр не дае магчымасці пахаваць гісторыю, забыцца на яе, а дазваляе адчуць усю «тэмпературу перажытага». Адамовіч лічыць, што маральна дакументалістыку жывіць пачуццё доўгу перад тымі, хто не вярнуўся.

Адамовіч імкнецца даць дэфініцую свайму жанру. Сярод магчымых: “жизнь, о себе повествующих, эпически-хоровая проза, устные истории, документальный роман, магнитофонная литература”. «Пусть жанр еще потрудится, наработает побольше, присмотрится к самому себе. А там и найдется кто-нибудь, окрестит» [5, с. 3]. Але ж пакуль што ніводная назва не прыжылася. Як апісаць новы жанр, акрэсліць яго межы? Адамовіч бачыць непасрэдную сувязь паміж журнаістыкай і тым жанрам, у якім працаваў: звязвае яго з рэпартажам, але ж больш складаным, чым звычайны газетны. Рэпартаж мае на ўвазе імгненныя падзеі і час тут і цяпер. Адамовіч сцвярджае, што для хатынскай ці блакаднай памяці руху часу нібыта не існуе, таму што калі сведкі пачынаюць распавядаць пра перажытае, іх памяць ажывае як імгненнае перажыванне, адчуванне, амаль дзеянне. І гэтыя падзеі становяцца рэчаіснасцю тут і цяпер. Менавіта таму адна з дэфініцый, якую дае Адамовіч створанаму жанру – «рэпартаж з месца гістарычных падзей», «рэпартаж з мінулага часу». Шматлікасць апавяданняў і апавядальнікаў у кнізе – адна з галоўных умоў жанру. Адной з галоўных мэт жанру Адамовіч бачыць у тым, каб у чытача перавярнула душу на ўсё жыццё. У шматлікіх лістах-вогдкух, якія Адамовіч атрымліваў, чытачы «Я з вогненнай вёскі» і «Блакаднай кнігі» кажуць, што падчас чытання перажылі фізычныя адчуванні жаху і голаду, апісаныя ў кнізе.

Раскрывае Алесь Адамовіч і тайну сваёй творчай майстэрні, распавядае пра метады, сродкі стварэння «магнітафоннай літаратуры». Для кніг пісьменнік шукаў «сваіх» герояў, «свае» характары. «Если же остановиться на любом, не исключено, что жизненно яркие прототипы на страницах произведений, обернутся холодными, серыми схемами» [2, с. 472]. Мабыць, гэта адзіны момант – выбар героя, – дзе праяўляецца суб'ектывізм аўтараў. Распавядаючы гісторыю стварэння «Блакаднай кнігі», Адамовіч пісаў, што з 10 сабраных гісторый – толькі адна геніяльная і некалькі добрых. Алесь Адамовіч схіляецца перад гэтай народнай мудрасцю, вопытам і тым, як сведкі распавядаюць свае гісторыі. «Когда берешься за такую работу, надо быть готовым стушеваться со своим талантишком перед гением народа. Преимущество писателя- профессионала – в большом умении сознательно отбирать из своей (и чужой – если записываешь) памяти эстетически значимое, самое полновестное» [2, с. 491]. Не кожнаму пісьменніку набор асабістых якасцяў дазволіць самаліквідавацца з уласнага тэксту, пакідаючы права голасу іншым, разумеючы, што сведкі, якія перажылі тыя падзеі, скажуць пра іх больш глыбока і таленавіта, чым сам пісьменнік. Для гэтага трэба быць чалавекамі вельмі чуйным, сціплым і абсалютна не самазакаханым, якім і быў Алесь Адамовіч. Напэўна яшчэ і асоба, характар Адамовіча дазволілі менавіта яму вынайсці «магнітафонную літаратуру». Адамовіч цярпеў напады (нават напачатку і ад Д. Граніна) за тое, што яго праца журналісцкая, а не пісьменніцкая, але ж ён падрабязна тлумачыць, чаму журналісту стварэнне такіх кніг не асіліць. Неабходна выбраць з шматлікіх апавяданняў людзей самае каштоўнае, значнае, выбудаваць яго ў адзіную лінію, каб стваралася ўстойлівая ўнутраная канструкцыя, каб пераклікаліся думкі, матывы, каб увесь тэкст існаваў не як шэраг сабраных пад адной вокладкай апавяданняў, а як адзіная паўнавартасная сітэма, як мастацкі тэкст. Трэба адчуць матэрыял, як адчуваў, жыў ім Адамовіч, і дасканала валодаць тэхнікай літаратурнага мантажу, таму што ты не маеш права голасу, а мае толькі права стварэння. Так не вытрымліваючы нервовага напружання падчас збору матэрыялу для «Блакаднай кнігі» Гранін і Адамовіч доўга і цяжка хварэлі.

У творчасці Алеся Адамовіча заўсёды прысутнічае сувязь з сусветным кантэкстам. Усё, што ён робіць, мае шырокія межы, не замыкаецца на пэўных ідэях, канцэптах, а толькі адштурхоўваецца ад іх. Так Адамовіч дзеліцца ўражаннямі напісання «Я з вогненнай вёскі»: «Но, когда она говорит, вы не можете отделаться от чувства, что говорит она не только с вами, а будто со всем миром» [2, с. 479]. І Алесь Адамовіч імкнецца ўсяму свету паказаць невыдуманае, каб нарэшце дакладна паверылі, зразумелі, адчулі боль жыхароў спаленых вёсак, матчын боль гібелі дзяцей, жах звярынага голаду, які знішчае чалавека, прыніжае яго. Пісьменнік імкнецца перавярнуць свядомасць і пачуцці свайго чытатча, каб мінулае не паўтарылася зноў. Менавіта так Адамовіч бачыў задачы «звышлітаратуры», якія і выконваў.

Натуральна, у Савецкім Саюзе такія кнігі не маглі прайсці незаўважанымі. Адамовіч «яраснай літаратурай» разбураў досыць шмат стэрэатыпаў пра вайну, блакаду, і ніхто не быў гатовы прыняць іншы погляд на апісаныя падзеі. Па меркаванні цэнзараў, ён зніжаў гераізм савецакага чалавека. Асабліва цяжка было выдаць «Балакадную кнігу». У Ленінградзе ніхто не пагадзіўся яе друкаваць, у Маскве толькі «Новый мир», у 1977 годзе надрукаваў асобныя завершаныя главы. Галоўнае ўпраўленне па справах літаратуры і выдавецтваў зрабіла 65 заўваг, сярод якіх было неабходна прыбраць усе ўспаміны пра марадзёрства, людажэрства, залішні натуралізм, памылкі савецкай улады. Гэта забівала кнігу. «Блакадная кніга» была скончана ў 1981, а выйшла ў Ленінградзе толькі ў 1984 годзе. (Цяпер жа яна ўключана ў спіс 100 кніг, рэкамендаваных Міністэрствам адукаціі і навукі РФ для самастойнага чытання школьнікам). Адаразу пасля публікацыі ў «Новом мире» пасыпаліся лісты-водкугі ад чытачоў. Рэакцыя была розная, неадназначная, але ж у асноўным станоўчая: людзі дзякавалі за кнігу, а блакаднікі пацвярджалі, што кожнае слова – праўда.

Бібліяграфічны спіс

1. Адамович, А. Собрание сочинений. В 4-х т. Т. 4. Каратели. Публицистика и критика 70-х - начала 80-х годов / А. Адамович. - Минск: Маст. літ., 1983. - 558 с. ил.

2. Адамович, А. Избранные произведения в 2-х томах. Т. 2. Повести. Интервью. Статьи. Выступления / А. Адамович. - Минск: Маст. літ., 1977. - 496 с.

3. Адамович, А. Мы - шестидесятники: Эссе, публицистика / А. Адамович. - М.: Советский писатель, 1991. - 480 с.

4. Адамович, А. Прожито / А. Адамович. - М.: СЛОВО/SLOVO, 2001. - 272 с.

5. Алексиевич, С. У войны - не женское лицо… / С. Алексиевич. - Минск: Маст. літ., 1986. - 317 с., ил.

6. Гречаникова, Е. Л. Публицистичность и «новая художественность» как проблема выбора идейного и эстетического в советской литературе 1980-х гг. (на примере творческой позиции А. Адамовича) // Сучасная беларуская літаратура і працэсы славянскага культурна-цывілізацыйнага ўзаемадзеяння / Рэд В. А. Максімовіч. – Мінск: Права і эканоміка, 2008. – с. 185-189.

Полный архив сборников научных конференций и журналов.

Уважаемые авторы! Кроме избранных статей в разделе "Избранные публикации" Вы можете ознакомиться с полным архивом публикаций в формате PDF за предыдущие годы.

Перейти к архиву

Издательские услуги

Научно-издательский центр «Социосфера» приглашает к сотрудничеству всех желающих подготовить и издать книги и брошюры любого вида

Издать книгу

Издательские услуги

СРОЧНОЕ ИЗДАНИЕ МОНОГРАФИЙ И ДРУГИХ КНИГ ОТ 1 ЭКЗЕМПЛЯРА

Расcчитать примерную стоимость

Издательские услуги

Издать книгу - несложно!

Издать книгу в Чехии