Ближайшие конференции по темам

ФилософияФилософия - К-09.20.22

СоциологияСоциология - К-09.10.22

ИскусствоведениеИскусствоведение - К-09.20.22

ИсторияИстория - К-09.20.22

КультурологияКультурология - К-09.20.22

МедицинаМедицина - К-10.05.22

ПедагогикаПедагогика - К-09.10.22

ПолитологияПолитология - К-10.05.22

ПравоПраво - К-09.15.22

ПсихологияПсихология - К-09.10.22

ТехникаТехника - К-10.05.22

ФилологияФилология - К-09.20.22

ЭкономикаЭкономика - К-09.10.22

ИнформатикаИнформатика - К-10.05.22

ЭкологияЭкология - К-10.05.22

РелигиоведениеРелигиоведение - К-09.20.22


Ближайший журнал
Ближайший Научный журнал
Paradigmata poznání. - 2022. - № 3

Научный мультидисциплинарный журнал

PP-3-22

русскийрусский, английскийанглийский, чешскийчешский

21-20.07.2022

Идёт приём материалов

Информатика Искусствоведение История Культурология Медицина Педагогика Политология Право Психология Религиоведение Социология Техника Филология Философия Экология Экономика


Литературный журнал Четверговая соль
Литературный журнал "Четверговая соль"

Каталог статей из сборников научных конференций и научных журналов- Драматычная паэма А. Куляшова “Хамуціус”: сістэма вобразаў

К-11.07.21
07.11-08.11.2021

Драматычная паэма А. Куляшова “Хамуціус”: сістэма вобразаў

Ю. А. Казак магістрантка,

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт,

г. Мінск, Беларусь.

 

Драматычная паэма “Хамуціус” (1975), прысвечаная Кастусю Каліноўскаму, стала апошнім ліра-эпічным творам А. Куляшова. Прызнаны майстар паспяхова выкарыстаў выяўленчыя магчымасці жанру, прапанаваўшы ўласныя мастацкія партрэты вядомых гістарычных асоб. Драматычная паэма – гэта сінтэз трох літаратурных пачаткаў: драматычнага, лірычнага і эпічнага. Як вядома, асаблівасцямі драматычных жанраў з’яўляюцца дынамізм і напружанасць сюжэта. Але “Хамуціус” не зусім адпавядае гэтым крытэрыям: ідэйны змест, шырыня праблемнага дыяпазону пераважаюць над дынамізмам падзей, што ўзмацняе ліра-эпічны пачатак паэмы.

А. Куляшоў удала скарыстаў магчымасць раскрыцця характараў, уласцівую драматычным творам. Найперш гэта праяўляецца ў паказе вобраза галоўнага героя – Хамуціуса, Кастуся Каліноўскага. На першы погляд можа здацца, што Каліноўскі ў паэме паўстае ў рамантычным святле. Але, улічваючы значнасць асобы і дзейнасці кіраўніка паўстання, можна меркаваць, што герой паказаны аб’ектыўна, у адценні рамантычнага пафасу – традыцыйная адзнака твора на гістарычную тэматыку. Паэма адлюстроўвае накіраванасць дзейнасці Кастуся Каліноўскага, яго блізкасць да народа, да сялян, падкрэсленую самой назвай твора.

У паэме Каліноўскі паўстае як рашучы, мэтанакіраваны, адданы справе кіраўнік паўстання. Ён захоплены абранай мэтай, але ведае пра складанасць абставін і ўсведамляе магчымыя пагрозы. “Каліноўскі вельмі цікавы не толькі ў ярасных сутычках з лагерам “белых” (Віктор Старжыцкі, Гейштар), дзе пануе згодніцтва з царскімі сатрапамі, але і там, дзе ад першай рэакцыі пачуццяў ён раздумна, як філосаф уздымаецца да вялікіх чалавечых і сацыяльных ісцін” [1, с. 454]. Ён разважлівы, кіруецца не сляпой прагай справядлівасці, а лагічнымі роздумамі, не пазбаўленымі філасафічнасці. Яго назіранні маюць агульначалавечую значнасць, не прывязаны да пэўнай краіны або нацыі. Каліноўскім рухаюць філантрапічныя і гуманістычныя памкненні.

Звышнатуральная непахіснасць Каліноўскага кампенсуецца праз увядзенне аўтарам у твор трызненняў галоўнага героя. Яны выкрываюць яго жаданні і страхі, набліжаюць гераічны вобраз да звычайнага чалавека, якому ўласцівы натуральныя чалавечыя пачуцці. Сам Каліноўскі тлумачыць гэтыя трызненні як “Хвароба… Нервы… Нечканы ўдар”. Выкарыстанне снабачанняў – удалы прыём для раскрыцця ўнутранага стану героя без парушэння фабулы твора.

Падчас аднаго з такіх удараў да Каліноўскага прыходзіць Юрась Старжыцкі, удзельнік папярэдняга паўстання. Каліноўскі абвінавачвае яго ў тым, што той не падрыхтаваў глебу для працягу справы, распачатай яшчэ ў 1830–1831 гадах. Кульмінацыйнае трызненне адбываецца ў ноч перад пакараннем. Гэтае снабачанне выконвае футуралагічную функцыю: Малады Чалавек распавядае, што адбудзецца на світанні, і яго маналог становіцца альтэрнатывай сцэны непасрэднага пакарання .

У паэме “Хамуціус” важную ідэйна-эстэтычную ролю адыгрывае вобраз Марыські. Ён, як і трызненні, насычае натуральнымі чалавечымі пачуццямі вобраз Каліноўскага, якому “з яго выбухам сацыяльных пачуццяў патрэбна своеасаблівая антытэза ў інтымным вобразе” [1, с. 455]. Падчас прыняцця рашэнняў галоўны герой кіруецца не толькі інтарэсамі рэвалюцыі, але і жаданнем аб шчасці каханай.

Падкрэсліваючы сапраўднасць высокіх пачуццяў паміж заручанымі, А. Куляшоў у эпілогу паказвае Марыську манашкай, якая не верыць у смерць каханага і спадзяецца знайсці яго сярод байцоў Парыжскай Камуны. Такім чынам, вобраз Марыські ўвасабляе вечную памяць аб Каліноўскім і яго справе. У рэальнасці ж Марыя Ямант, нарачоная Каліноўскага, да 1874 года знаходзілася ў сібірскай высылцы, пасля якой вярнулася на радзіму, потым пераехала ў Варшаву і стала жонкай былога паўстанца Генрыха Дмахоўскага [2].

Такім чынам, драматычная паэма “Хамуціус” – гэта не толькі спроба звароту да гістарычнага мінулага і да вобраза славутай асобы, але і ўдалы вопыт сінтэзу жанраў і выкарыстання іх асаблівасцей. Пазнака “драматычная” ў вызначэнні жанру твора прадвызначыла яго форму, дазволіла раскрыць характары ў дзеянні, паказаць чалавека ў крытычнай сітуацыі.

Бібліяграфічны спіс

  1. Арочка, М. М. Аркадзь Куляшоў / М. М. Арочка // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ ст. : у 4 т. – Мінск, 2001–2015. – Т. 3 : 1941–1965. – 2-е выд. – 2002. – С. 416–456.
  2. Герасимчик, В. Кастусь Калиновский и Марыся Ямонт: история любви [Электронны рэсурс] / В. Герасимчик // Наша ніва. – Рэжым доступу: https://m.nn.by/ru/articles/164901/. – Дата доступу: 20.10.2021.
  3. Куляшоў, А. Дарогі : вершы, паэмы / А. Куляшоў. – Мінск : Маст. літ., 2003. – 317 с.
Полный архив сборников научных конференций и журналов.

Уважаемые авторы! Кроме избранных статей в разделе "Избранные публикации" Вы можете ознакомиться с полным архивом публикаций в формате PDF за предыдущие годы.

Перейти к архиву

Издательские услуги

Научно-издательский центр «Социосфера» приглашает к сотрудничеству всех желающих подготовить и издать книги и брошюры любого вида

Издать книгу

Издательские услуги

СРОЧНОЕ ИЗДАНИЕ МОНОГРАФИЙ И ДРУГИХ КНИГ ОТ 1 ЭКЗЕМПЛЯРА

Расcчитать примерную стоимость

Издательские услуги

Издать книгу - несложно!

Издать книгу в Чехии