Ближайшие конференции по темам

ФилософияФилософия - К-09.20.22

СоциологияСоциология - К-09.10.22

ИскусствоведениеИскусствоведение - К-09.20.22

ИсторияИстория - К-09.20.22

КультурологияКультурология - К-09.20.22

МедицинаМедицина - К-10.05.22

ПедагогикаПедагогика - К-09.10.22

ПолитологияПолитология - К-10.05.22

ПравоПраво - К-09.15.22

ПсихологияПсихология - К-09.10.22

ТехникаТехника - К-10.05.22

ФилологияФилология - К-09.20.22

ЭкономикаЭкономика - К-09.10.22

ИнформатикаИнформатика - К-10.05.22

ЭкологияЭкология - К-10.05.22

РелигиоведениеРелигиоведение - К-09.20.22


Ближайший журнал
Ближайший Научный журнал
Paradigmata poznání. - 2022. - № 3

Научный мультидисциплинарный журнал

PP-3-22

русскийрусский, английскийанглийский, чешскийчешский

21-20.07.2022

Идёт приём материалов

Информатика Искусствоведение История Культурология Медицина Педагогика Политология Право Психология Религиоведение Социология Техника Филология Философия Экология Экономика


Литературный журнал Четверговая соль
Литературный журнал "Четверговая соль"

Каталог статей из сборников научных конференций и научных журналов- Культурны тэзаўрус перакладчыка як вядучы фактар уплыву ў мастацкім перакладзе

К-03.25.22
XII международная научно-практическая конференция
Конференция 2022 по педагогике, филологии
25.03-26.03.2022

Культурны тэзаўрус перакладчыка як вядучы фактар уплыву ў мастацкім перакладзе

І. Б. Лапцёнак

Кандыдат філалагічных навук, дацэнт,

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў,

г. Мінск, Беларусь

 

На сучасным этапе значная ўвага ў галіне перакладазнаўства надаецца кампаратывістыцы, вывучэнню сувязей мастацкага перакладу з філасофіяй, герменеўтыкай, семіётыкай. Немалая роля адведзена ўкараненню культуралагічнага падыходу, у адпаведнасці з якім прадметам аналізу становіцца вывучэнне культуральных праяўленняў у тэкстах арыгінальнага і перакладнога мастацкіх твораў.

У той жа час трэба адзначыць пэўную дыскусійнасць у пытаннях разгляду мастацкага перакладу як культуралагічнай з'явы. Шэраг спецыялістаў (G. Mounin, E.A. Nida, C. Taber) сцвярджаюць, што культура аднаго народа спецыфічная і непранікальная для іншага народа, што кожны з іх валодае сваімі звычаямі, асацыяцыямі, унікальнай псіхалогіяй, асаблівым стаўленнем да рэчаіснасці, і таму пераклад не можа перадаваць у поўнай меры асаблівасці іншай культуры. Пры дадзеным падыходзе гіпертрафіруюцца культурна-этнічныя адрозненні, ставіцца пад сумнеў здольнасць засваення элементаў чужой культуры. Разам з тым у працах іншых даследчыкаў (В. Н. Камісараў, Л. К. Латышаў, А. Л. Сямёнаў, Ю. А. Сарокін, А. В. Фёдараў) даказваецца, што спецыфічныя культуралагічныя фактары могуць быць перададзены ў рэаліях іншай культуры. Некаторыя перакладазнаўцы звяртаюць увагу на тое, што любы тэкст з'яўляецца культурна абумоўленым, бо ствараючы яго, носьбіты мовы, якія належаць да пэўнай культуры, кіруюцца падсвядомай нормай – «культурна-абумоўленым сцэнарыем» [1].

Вывучэнне мастацкага перакладу ў культурна-гістарычным ракурсе паказвае, што пераклад выконвае ролю важнага сродку міжкультурнага збліжэння народаў і нацый, з'яўляючыся адначасова умовай інтэгравання нацыянальных культур у сусветную культуру. Раскрываючы своеасаблівасць і разнастайнасць культурных каштоўнасцей, звычаяў і традыцый, пераклады спрыяюць паразуменню і ўзаемапавазе, узбагачаюць культуру, адкрываюць доступ да іншакультурных дасягненняў.

У дадзеным кантэксце асаблівую значнасць набывае культурны тэзаўрус перакладчыка, які ўключае ў сябе здольнасць параўноўваць і супастаўляць сістэмы каштоўнасцей, канцэптаў, культуралагічных катэгорый, характэрных для тэкстаў арыгінала і перакладу. Аснову тэзаўрусу складаюць нацыянальна-культурныя канцэпты. Пры гэтым набліжэнне да арыгінала звязваецца не толькі з грунтоўным веданнем перакладчыкам мовы і культуры, але і з разуменнем экстралінгвістычных фактараў, якія стаяць па-за мастацкім тэкстам, – веданнем асобы аўтара арыгінала, асаблівасцей яго светаразумення, стылю і інш.

Важнае месца займае ўзнаўленне перакладчыкам нацыянальна-культурнай спецыфікі арыгінальнага твора, рэалій нацыянальнай культуры. Мяркуецца, што перакладчык павінен у роўнай ступені валодаць як зыходнай, так і перакладной культурамі. Разам з тым, на практыцы гэта далёка не так. Перакладчык часта вельмі прыблізна ацэньвае ў супастаўляльна-культурным плане і, адпаведна, перакладае тыя ці іншыя элементы або фрагменты зыходнага тэксту. Яскравым прыкладам негатыўнага парадку можна назваць калектыўны пераклад на рускую мову паэмы Я. Коласа «Новая зямля», своеасаблівай «энцыклапедыі народнага жыцця беларусаў». Даводзіцца канстатаваць, што перакладчыкі праявілі недастатковае веданне асаблівасцей беларускага побыту, нораваў, звычаяў, ментальнасці беларусаў. Пры перакладзе былі «ўрэзаны» некаторыя народныя і рэлігійныя святы і абрады, філасофскія меркаванні аб родным краі і яго прыродзе, апісанні сялянскага побыту беларусаў. Не знайшлі выяўлення і элементы «нацыянальнай кухні», у тым ліку адлюстраваныя ў коласаўскім гімне велікоднаму сталу. Аналіз праведзенай работы над узнаўленнем «Новай зямлі» сведчыць аб тым, што перакладаць яе павінен быў паэт-перакладчык, блізкі да манеры аўтара, чуйны да моўных адценняў, які мае пэўны перакладчыцкі вопыт, ведае нацыянальныя рэаліі.

У той жа час нельга забываць аб тым, што ўспрыманне тэксту арыгінала адбываецца пры перакладзе праз прызму роднай мовы і культуры. Нацыянальна-спецыфічныя канцэпты ствараюць лакуны, якія кампенсуюцца падчас перакладу канцэптамі роднай мовы і культуры. Пры гэтым перакладчык застаецца прадстаўніком «сваёй» культуры.

Яскравым прыкладам увасаблення культуралагічнага падыходу ў рамках «сваёй» культуры з’яўляецца дзейнасць беларускага перакладчыка Язэпа Семяжона. Разгляд літаратурна-крытычных прац, перакладных і арыгінальных твораў паэта-перакладчыка Я. Семяжона сведчыць аб выключнай ролі, якую ён надаваў вывучэнню народнай культуры [2]. Адметная пазіцыя пісьменніка ў адносінах да народнай творчасці ў значнай ступені паўплывала на выпрацоўку прынцыпаў яго работы як перакладчыка твораў мастацкай літаратуры. Ён імкнуўся да паўнацэннага перакладу рэалій – назваў элементаў быту, культуры, гісторыі, звяртаўся да пашырэнняў і каментарыяў з мэтай ліквідацыі лакун у чытацкай свядомасці, калі ў тэксце арыгінала змяшчаліся звесткі, малавядомыя чытачам перакладу альбо важныя для выяўлення нацыянальнай адметнасці твора. Так, пры перакладзе паэмы «Пан Тадэвуш» А. Міцкевіча відавочнай з’яўлялася ўвага Я. Семяжона да мастацкага ўзнаўлення беларускіх народных звычаяў, вераванняў, абрадаў, міфалагічных ўяўленняў, легенд і паданняў. Адпаведна аўтару, ён падкрэсліваў мясцовы каларыт, імкнуўся да ўвасаблення народнага светаразумення, натуральнасці сялянскага побыту. Веданне перакладчыкам народнай культуры, беларускіх традыцый, айчыннага лесаводства (яго бацька быў лесніком) у значнай ступені паўплывала на ўзнаўленне мастацкай вобразнасці ў паэме М. Гусоўскага «Песня пра зубра».

Такім чынам, культурны тэзаўрус перакладчыка з’яўляецца вядучым фактарам уплыву ў мастацкім перакладзе. Шматграннасць асобы перакладчыка мастацкай літаратуры, яго павага да літаратуры і культуры мовы перакладу, гарманічнае вызначэнне інтэрпрэтацыйнай пазіцыі спрыяюць прыняццю адэкватных перакладчыцкіх рашэнняў і павышэнню якасці перакладу. Знаёмства з рэаліямі іншай культуры ўзбагачае тэзаўрус пісьменніка-перакладчыка і нацыянальную культуру носьбітаў мовы перакладу.

Бібліяграфічны спіс

1. Вежбицкая А. Культурно-обусловленные сценарии и их когнитивный статус // Язык и структура знания. – М.: ИЯ АН СССР, 1990. – С.63–85.

2. Лапцёнак І. Б. Вывучэнне і папулярызацыя нематэрыльнай спадчыны ў дзейнасці паэта-перакладчыка Язэпа Семяжона // Барышевские чтения. – Минск: БГУКИ, 2021. – С. 98–102.

Полный архив сборников научных конференций и журналов.

Уважаемые авторы! Кроме избранных статей в разделе "Избранные публикации" Вы можете ознакомиться с полным архивом публикаций в формате PDF за предыдущие годы.

Перейти к архиву

Издательские услуги

Научно-издательский центр «Социосфера» приглашает к сотрудничеству всех желающих подготовить и издать книги и брошюры любого вида

Издать книгу

Издательские услуги

СРОЧНОЕ ИЗДАНИЕ МОНОГРАФИЙ И ДРУГИХ КНИГ ОТ 1 ЭКЗЕМПЛЯРА

Расcчитать примерную стоимость

Издательские услуги

Издать книгу - несложно!

Издать книгу в Чехии